У Магілёве 20 сакавіка стартуе Міжнародны маладзёжны тэатральны форум «М.@rt.кантакт». Цягам тыдня можна будзе наведваць спектаклі калектываў з Беларусі, Расіі і Казахстана. Акрамя асноўнай праграмы, на форуме запланаваны і іншыя творчыя актыўнасці. Госці фестывалю змогуць наведаць майстар–класы, абмеркаваць пастаноўкі з рэжысёрамі, а таксама паглядзець эскізы спектакляў маладых рэжысёраў.

Магілёўскі абласны драматычны тэатр з 2023 года цесна супрацоўнічае з Расійскім інстытутам тэатральнага мастацтва (ГІТІС) і Расійскім дзяржаўным інстытутам сцэнічных мастацтваў (РДІСД). Маладыя критики–студенты абмяркоўваюць спектаклі асноўнай праграмы форума «М.@rt.контакт», удзельнічаюць у праекце «Майстэрня маладой рэжысуры», дзе сумесна з артыстамі драмтэатра за тыдзень ставяць эскіз спектакля. Па традыцыі ён прадстаўляецца экспертнай радзе ў дзень закрыцця форуму. Пасля эскіз можа быць узяты за аснову для пастаноўкі прэм'ернага спектакля ў Магілёўскім аблдрамтэатры.

Напрыклад, у 2024 годзе Данііл Сухаў з РДІСД прадставіў эскіз спектакля «Гульцы», які трапіў у рэпертуар. У гэтым сезоне ў рамках праекта «Майстэрня маладой рэжысуры» запланавана работа над эскізамі спектакляў «Трамвай «Жаданне» (Тэнэсі Уільямс) у пастаноўцы студэнта выпускнога курса Расійскага дзяржаўнага інстытута сцэнічных мастацтваў Аляксандра Бухарынава, «Гандзі маўчаў па суботах». курса кафедры майстэрства акцёра і рэжысуры факультэта кіно, тэатра і тэлебачання Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў.

Акрамя асноўнай праграмы форуму, 25 сакавіка адбудуцца творчая сустрэча і майстар–клас «Тэатр у XXI стагоддзі: тэндэнцыі, выклікі, перспектывы».

 СБ