Квэст, карчма і дэфіле: ноч музеяў пройдзе ў ратушы ў Магілёве
Музей гісторыі Магілёва запрашае на «Ноч музеяў у Ратушы». Вялікая праграма пройдзе 15 траўня ў рамках міжнароднай акцыі.
Музей гісторыі Магілёва размешчаны ў цэнтры горада ў будынку адноўленай гарадской ратушы. Гасцей акцыі чакае гістарычны экскурс «Магілёўскаму замку 500 гадоў», квэст «Сакрэты магілёўскай кухні», прэзентацыя гістарычнага праекта «Стагоддзі за хвіліны», касцюміраваная экскурсія па экспазіцыі «Магдэбургскі Магілёў», наведванне гадзіннікавага механізма і назіральнай пляцоўкі «У госці да Магіслава».
Увазе наведвальнікаў будзе прадстаўлена вячэрняя кінахроніка «Царская стаўка ў Магілёве», выставачны праект Ігара Багамазава і Дзіны Янчанкі «Сіла і пяшчота», выстава выцінанкі «Вясна чароўная», галерэя пад адкрытым небам «Мой Магілёў: адзінства вобразаў скрозь час». Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь Магілёўскай гарадской капэлы падрыхтаваў канцэртную праграму «Музыка маёй зямлі», яркай абяцае быць прэзентацыя–дэфіле народных ільняных касцюмаў і саламяных аксесуараў. У праграме VR–экскурсіі, розыгрышы, конкурсы, гульні–віктарыны, фотазоны і многае іншае.

Переводчик