З 8 па 12 красавіка ў Санкт–Пецярбургу пройдзе XXVIII Фестываль рускіх тэатраў «Сустрэчы ў Расіі». Сёлета дэвіз фестывалю – «Глядзіце, хто прыйшоў!».

У праграме фестывалю будуць прадстаўлены як вядомыя тэатральныя калектывы, так і новыя рускамоўныя тэатры замежжа, якія ўпершыню прымуць удзел у фестывалі. На сцэне тэатра–фестывалю «Балтыйскі дом» будзе прадстаўлена 11 спектакляў з 7 краін: Кыргызстана, Азербайджана, Сербіі, Арменіі, Узбекістана, Расіі. Беларусь прадставіць Магілёўскі абласны драматычны тэатр з пастаноўкай рэжысёра Сяргея Фядотава «Жаніцьба. Фантасмагорыя».

У 2024 годзе спектакль атрымаў Гран–пры і прыз «Залатая маска» XVII Міжнароднага маладзёжнага тэатральнага форуму «М.@rt.кантакт». Акрамя таго, выканаўцы роляў Качкарова (Аляксандр Куляшоў) і Агаф'і Ціханаўны (Марыя Рудакова) атрымалі спецыяльныя дыпломы форуму.

СБ