Міжнародны маладзёжны тэатральны форум «М.@rt.кантакт» пройдзе з 20 па 27 сакавіка ў Магілёве ў 19 раз. Пра гэта расказалі ў Магілёўскім абласным драматычным тэатры.

Як расказалі ва ўстанове культуры, традыцыйна, у рамках культурнай падзеі адбудуцца паказы спектакляў беларускіх і замежных тэатральных калектываў, майстар-класы, творчыя сустрэчы, будзе арганізавана работа маладзёжнай творчай лабараторыі.

Асноўная праграма XIX Міжнароднага маладзёжнага тэатральнага форуму «М.@rt.контакт» сёлета ўключае ў сябе 17 спектакляў з 3 краін: Беларусі, Расіі і Казахстана.

Беларусь на тэатральным форуме прадстаўляюць 6 тэатральных калектываў:

- нязменнай і асноўнай пляцоўкай правядзення форуму (з 2006 года) з'яўляецца Установа культуры «Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь «Магілёўскі абласны драматычны тэатр»;

- Установа культуры «Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь «Магілёўскі абласны тэатр лялек»;

- Дзяржаўная ўстанова культуры «Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь «Гродзенскі абласны тэатр лялек»;

- Дзяржаўная ўстанова «Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь «Беларускі дзяржаўны тэатр лялек» (г. Мінск);

- Установа «Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь «Беларускі дзяржаўны маладзёжны тэатр» (г. Мінск);

- Установа «Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь «Беларускі дзяржаўны акадэмічны тэатр юнага гледача» (г. Мінск).

У асноўнай праграме форума таксама заяўлены:

10 тэатраў з Расіі:

- «Пермскі тэатр «СТАГОДДЗЕ ЖЫЦЦЯ»;

- Бюджэтная ўстанова культуры Арлоўскай вобласці «Арлоўскі дзяржаўны акадэмічны тэатр імя І.С.Тургенева»;

– Санкт-Пецярбургская дзяржаўная бюджэтная ўстанова культуры «Тэатр юных гледачоў ім. А.А.Бранцава»;

- Дзяржаўная аўтаномная ўстанова культуры Уладзімірскай вобласці «Уладзімірскі акадэмічны абласны тэатр драмы»;

- Абласная дзяржаўная аўтаномная ўстанова культуры «Ульянаўскі маладзёжны тэатр імя Б.У. Аляксандрава»;

– Санкт-Пецярбургскую дзяржаўную бюджэтную ўстанову культуры «Тэатр-студыя «Невялікі драматычны тэатр»;

- Дзяржаўная бюджэтная ўстанова культуры горада Масквы «Тэатр «Школа драматычнага мастацтва»;

- Бюджэтная ўстанова культуры Арлоўскай вобласці Арлоўскі дзяржаўны тэатр для дзяцей і моладзі «Свабодная прастора»;

- Федэральная дзяржаўная аўтаномная ўстанова культуры «Цэнтр развіцця тэатральнага мастацтва «Маскоўскі губернскі драматычны тэатр»;

– Муніцыпальнае бюджэтнае ўстанова культуры «Смаленскі камерны тэатр».

1 тэатр з Казахстана:

- Дзяржаўны рускі драматычны тэатр імя Ф.М.Дастаеўскага (г. Семей);

Упершыню ў форуме прымуць удзел:

- Дзяржаўны рускі драматычны тэатр імя Ф.М.Дастаеўскага (г. Семей, Рэспубліка Казахстан);

- Бюджэтная ўстанова культуры Арлоўскай вобласці «Арлоўскі дзяржаўны акадэмічны тэатр імя І.С.Тургенева» (Расійская Федэрацыя); 

- «Пермскі тэатр «СТАГОДДЗЕ ЖЫЦЦЯ» (Расійская Федэрацыя);

- Дзяржаўная бюджэтная ўстанова культуры горада Масквы «Тэатр «Школа драматычнага мастацтва» (Расійская Федэрацыя);

– Муніцыпальнае бюджэтнае ўстанова культуры «Смаленскі камерны тэатр» (Расійская Федэрацыя).

У час форуму ў Магілёве будуць задзейнічаны 3 сцэнічныя пляцоўкі: вялікая сцэна Магілёўскага аблдрамтэатра; сцэна Магілёўскага абласнога тэатра лялек і Магілёўская абласная філармонія.

У рамках спецыяльнай праграмы адбудуцца творчыя сустрэчы і майстар-класы педагогаў, драматургаў, вядомых рэжысёраў, артыстаў. Запланаваны таксама сустрэчы і майстар-класы ўдзельнікаў форуму з маладымі артыстамі і навучэнцамі тэатральнага аддзялення Магілёўскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў.

У арт-фае драмтэатра будуць прадстаўлены тэматычныя выставачныя экспазіцыі.

У складзе міжнароднай экспертнага савета (журы) заяўлены прадстаўнікі Беларусі і Расіі:

Еранькова Валянціна Рыгораўна, заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь, рэжысёр Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя М.Горкага, выкладчык Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў;

Ярмалінская Вераніка Мікалаеўна, загадчык аддзела тэатральнага мастацтва дзяржаўнай навуковай установы «Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі", доктар мастацтвазнаўства, старшыня Беларускага саюза тэатральных дзеячаў;

Безукладава Ірына Юр'еўна, доктар філалагічных навук, дацэнт, правадзейны член Сербскай Каралеўскай акадэміі інавацыйных навук, намеснік дырэктара Аўтаномнай некамерцыйнай арганізацыі садзейнічання канцэртнай дзейнасці «Рускія сезоны»;

Фёдараў Дзяніс Уладзіміравіч, рэжысёр-пастаноўшчык Дзяржаўнай установы «Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь «Брэсцкі акадэмічны тэатр драмы імя Ленінскага камсамола Беларусі», неаднаразовы ўдзельнік міжнародных тэатральных лабараторый у Сербіі, Расіі, Ізраілі, Швецыі;

Бунцэвіч Надзея Яўгенаўна, старшы выкладчык кафедры гісторыі музыкі і музычнай беларусістыкі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі;

Васілевіч Анастасія Аляксандраўна, магістр тэатразнаўства, драматург, кіраўнік Цэнтра беларускай драматургіі пры дзяржаўнай установе «Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь «Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі».

Моладзевае журы XIX Міжнароднага маладзёжнага тэатральнага форуму «М.@rt.контакт» прадставяць:

Асееў Міхаіл - студэнт Расійскага інстытута тэатральнага мастацтва - ГІТІС (г.Масква);

Данілава Кацярына - студэнтка Расійскага інстытута тэатральнага мастацтва - ГІТІС;

Бачыла Яўгенія - тэатразнавец, тэатральны крытык, малодшы навуковы супрацоўнік НДА БДАМ, чатыры разы стыпендыянтка Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў, студэнтка магістратуры Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў.

Па традыцыі ў рамках форуму будзе ажыццяўляцца работа Майстэрні маладой рэжысуры ў наступным складзе: 

Бухарынаў Аляксандр -студэнт выпускнога курсу Расійскага дзяржаўнага інстытута сцэнічных мастацтваў - РГИСИ (г. Санкт - Пецярбург, Расійская Федэрацыя);

Лушчынскі Уладзіслаў – студэнт выпускнога курса кафедры майстэрства акцёра і рэжысуры Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў (г. Мінск, Беларусь).

Узнагароды форума:

Прыз «Сярэбраная маска» і дыплом - усім удзельнікам форуму;

Прыз «Залатая маска» - лепшым калектывам, на думку прафесійнага журы, маладзёжнага журы і па выніках галасавання гледачоў.

Дарэчы, продаж білетаў на мерапрыемствы форуму адкрыты з 29 студзеня.


Рэд.