Нацыянальны турызм, сырны фестываль і паромная пераправа: што новага рыхтуе «Купалле-2026»
Сёлета свята стане яшчэ больш прывабным для падарожнікаў. Ва ўваходнай зоне купальскага поля Нацыянальнае агенцтва па турызме прадставіць турыстычны патэнцыял Беларусі.
Навінка сезона – сырны фестываль. Сваю прадукцыю прапануюць вытворцы з усіх абласцей і Мінска. Для гасцей уладкуюць лаунж–зону з месцамі для адпачынку, а побач плануюць размясціць фуд–корт з мабільнымі рэстаранамі і кухнямі на колах. На міні–сцэне выступяць творчыя калектывы і барды.
Асноўная структура пляцовак ля малой сцэны захаваецца, як летась: #МерчПершага, іміджавы павільён РУП «Белтэлекам», прэзентацыйная пляцоўка–выстава праектаў лаўрэатаў прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне» за 2025 год, уладальнікаў грантаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Традыцыйныя гандлёвыя рады будуць сфарміраваны на чатырох тэматычных пляцоўках: «Александрыйская гасціна» (з рэалізацыяй прадукцыі грамадскага харчавання), «Магілёўшчына» (якая прадстаўляе тавары вядучых вытворцаў вобласці), «Гандлёвая суполка» (якая складаецца з шасці «вуліц» рэгіёнаў рэспублікі) і «Кірмашовы залак».
Для зручнасці гасцей адноўлена паромная пераправа праз Дняпро. Так, 11 ліпеня з 11.00 да 17.00 групы наведвальнікаў змогуць пераправіцца на бок аграгарадка Александрыя, дзе іх сустрэнуць творчы калектыў і баяніст. Запланавана сумеснае выкананне купальскіх песень і дэгустацыя агуркоў – Шклоўшчына славіцца вырошчваннем гэтага прадукта, а ў раёне штогод праводзяць «Дзень агурка».
Таксама госці змогуць наведаць экспазіцыю «Малая радзіма» – клас, у якім вучыўся Прэзідэнт Беларусі А.Р.Лукашэнка.
Рэд.
Переводчик