Народнае свята ў гонар адноўленай традыцыі гусеводства правядуць 31 студзеня ў Касцюковіцкім раёне
У маляўнічым аграгарадку Белая Дуброва Касцюковіцкага раёна 31 студзеня адбудзецца штогадовае абрадавае свята «Гусiнае свята». Мерапрыемства, прысвечанае адноўленай традыцыі гусеводства, уключае ў сябе галоўны атракцыён — гусіныя бегі, працу тэматычных пляцовак, выставы дэкаратыўна-прыкладной творчасці, тэатралізаваны паказ і выступленне калектываў мастацкай самадзейнасці.
На свяце таксама арганізуюць работу дзіцячай гульнявой пляцоўкі, правядуць абрад «Дзяленне гусака» - дэгустацыю запечанай птушкі.
У Беладуброўскім сельсавеце гусей разводзілі здаўна, а некалькі гадоў таму, у 2019-м, тут нават устанавілі арт-аб'ект у гонар гусака — птушкі, якая лічыцца сімвалам дастатку і дабрабыту.
Даўней «Гусiнае свята» заўсёды праводзілі 31 студзеня, на праваслаўнае свята Афанасьеў дзень: гэты святы лічыцца апекуном птушак у маразы.
Свята «Гусiнае свята» ў Касцюковіцкім раёне адрадзілі ў 1996 годзе ўдзельнікі вакальнага ансамбля «Белая Дуброва», зараз у ім удзельнічаюць людзі самых розных пакаленняў.
Переводчик