Паўстагоддзя творчасці: у Магілёве адзначылі 50-годдзе дзіцячай школы мастацтваў
27.05.2026 - 09:59
Паўвекавы юбілей адзначыла Магілёўская дзіцячая школа выяўленчых мастацтваў. Гэта першая ў вобласці пазашкольная ўстанова мастацкага профіля. Свята ў гонар 50–годдзя навучальнай установы вырашылі арганізаваць на пляцоўках імяннога мастацкага музея – Музея Бялыніцкага–Бірулі.