Новы праект «МагіЛёвы», гэта значыць ільвы з Магілёва, – ідэя вядомага магілёўскага скульптара Андрэя Вараб'ёва сумесна з Інстытутам тэхналогіі металаў. Менавіта цар звяроў з'яўляецца адным з турыстычных брэндаў Магілёва. Ён трывала замацаваўся ў гарадской культуры дзякуючы легендам аб паходжанні назвы абласнога цэнтра. А бронзавыя львы Андрэя Вараб'ёва, якія ўпрыгожваюць мост над Дняпром, – папулярныя арт–аб'екты і фотазоны.


Ідэя ў тым, каб скульптуры львоў адлюстроўвалі прадстаўнікоў розных прафесій. Пробны эскіз льва–ліцейшчыка ўжо гатовы, пасля чаго фігурка драпежніка, які залівае расплаўлены метал у форму, будзе выраблена ў ліцейным цэху Інстытута тэхналогіі металаў, дзе скульптар працуе на пасадзе вядучага інжынера. Першая скульптура з цыкла «МагіЛёвы» будзе ўстаноўлена пры ўваходзе ў навуковую ўстанову.


– Гэта такія добрыя чараўнікі розных прафесій. Леў паспрабуе сябе ў ролі лекара, настаўніка і вучня школы №2, дзе я вучыўся. Шмат розных заняткаў у магіляўчан, якія робяць наш горад прыгажэйшым. Памер скульптуры будзе прадыктаваны лакацыяй, але сувымерна з дзіцячай цацкай, бо ўсе мы застаемся ў душы дзецьмі, – адзначыў Андрэй Вараб'ёў.

У Інстытуце тэхналогіі металаў гавораць аб тым, што абсталяванне і магчымасці для таго, каб адліць фігуркі сімвалаў горада, у іх ёсць.

 СБ