Міжнародны форум дырыжораў пройдзе ў Магілёве 12-14 сакавіка. Ён стане пляцоўкай для абмену досведам паміж дырыжорамі і музыкамі, паведамілі ў Магілёўскай абласной філармоніі.

Для абласнога цэнтра гэта ўжо трэці форум, мерапрыемства праводзяць раз на два гады. Яно накіравана на прафесійны рост удзельнікаў, умацаванне нацыянальнай самасвядомасці і стварэнне адзінай культурнай прасторы.

Арганізатары падрыхтавалі насычаную праграму. Яна ўключае круглыя сталы, майстар-класы, лекцыі, адкрытыя рэпетыцыі, творчыя сустрэчы і канцэрты. На форуме таксама адбудзецца міжнародны анлайн-конкурс імя Л.Л. Іванова сярод аркестраў народных інструментаў.

У канцэртнай зале філармоніі 12 сакавіка ў 18.30 выступіць уладальнік Гран-пры конкурса імя Л.Л. Іванова - аркестр беларускіх народных інструментаў Віцебскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя І.І. Салярцінскага. Мастацкі кіраўнік і дырыжор - Сяргей Цімашэнка.

13 сакавіка ў 18.30 тамсама пройдзе Гранд-канцэрт міжнароднага форуму дырыжораў. У праграме - шэдэўры класічнай і сучаснай музыкі ў выкананні таленавітых музыкантаў з Беларусі і Расіі.

Разам з заслужаным калектывам Рэспублікі Беларусь аркестрам народных інструментаў імя народнага артыста Беларусі Л.Л. Іванова выступіць спецыяльны госць - італьянскі спявак, кампазітар і прадзюсер Рыкарда Фарэзі.

БЕЛТА