Першыя крокі да вялікай сцэны прапануюць зрабіць самым юным магіляўчанам — адкрыты прыём заявак на VII гарадскі фестываль-конкурс «Залатое ільвяня». Да ўдзелу ў ім запрашаюцца выхаванцы дзіцячых садоў і школ ва ўзросце ад чатырох да сямі гадоў.

Вядучы рэдактар Магілёўскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці і культурна-асветнай працы Крысціна Башарымава адзначыла:

- Конкурс праводзіцца з мэтай выяўлення і падтрымкі адораных дзяцей у розных відах дзейнасці, развіцця іх творчых здольнасцяў. Заяўкі можна падаваць да 3 сакавіка. Фестываль будзе праходзіць у два этапы. 9–10 сакавіка ў нашай установе адбудуцца адборачныя туры, дзе маленькіх талентаў будуць ацэньваць па намінацыях: «Вакальная творчасць», «Мастацкае слова», «Харэаграфічная творчасць». Самыя яркія выканаўцы прымуць удзел у гала-канцэрце 9 красавіка.

Пераможцы ў кожнай намінацыі атрымаюць дыпломы і каштоўныя прызы, самыя лепшыя - дыпломы Гран-пры.

Мерапрыемства арганізуе ўпраўленне па адукацыі Магілёўскага гарвыканкама сумесна з Магілёўскім абласным метадычным цэнтрам народнай творчасці і культурна-асветнай работы, які цяпер размяшчаецца на пляцоўцы былога Палаца культуры вобласці.


 СБ