Вакацыі з карысцю. Магілёўскіх школьнікаў чакаюць квэсты і майстар-класы ў музеі Масленікава
Падчас летніх канікулаў Мастацкі музей імя П.В.Масленікава запрашае юных магіляўчан на культурна–адукацыйную праграму «Вакацыі ў музеі». Пра гэта расказалі ва ўстанове.
Для дзяцей у музеі падрыхтавалі разнастайныя актыўнасці, якія дапамогуць крэатыўна адпачыць, пашырыць кругагляд, атрымаць станоўчыя эмоцыі і глыбей пагрузіцца ў свет мастацтва.
У праграму ўвайшлі захапляльныя музейныя заняткі на самыя розныя тэмы. Таксама для школьнікаў арганізаваны творчыя майстар–класы па папяровай пластыцы і лепцы. Аматары актыўных гульняў змогуць узяць удзел у квэсты, а таксама наведаць экскурсіі па галерэі Паўла Масленікава.
Праграма складзена так, каб кожнае дзіця знайшло занятак па ўзросце і інтарэсам. Гэта дазволіць правесці вакацыі насычана і змястоўна.
Переводчик