Культурнай сталіцай Беларусі ў 2022 годзе абраны горад Орша
21.05.2021 - 09:21
Культурнай сталіцай Беларусі ў 2022 годзе абраны горад Орша. Такое рашэнне прынята на пасяджэнні калегіі Міністэрства культуры, якое прайшло ў Бялынічах.
За ганаровы статус сёлета змагаліся горад Кобрын Брэсцкай вобласці, МазырГомельскай, Іўе і Навагрудак Гродзенскай, Мсціслаў Магілёўскай вобласці.
Рэспубліканская акцыя «Культурная сталіца года» праводзіцца Міністэрствам культуры з 2010 года.
Галоўная мэта –пазнаёміць жыхароў краіны з найлепшымі дасягненнямі нацыянальнай культуры, прывабіць айчынных і замежных турыстаў у рэгіёны. Першым статус культурнай сталіцы Беларусі ў 2010 годзе атрымаў горад Полацк. У 2013 годзе ён быў прысвоены гораду Магілёву.
Переводчик