RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Курэнне ў ложку стала прычынай пажару ў кватэры кіраўчанкі

Два пажары ў Кіраўску і Магілёўскім раёне адбыліся за суткі ў вобласці. Работнікамі МНС выратаваны 1 жылы дом і 2 гаспадарчыя будынкі. Пра гэта паведамляе Магілёўскае абласное УМНС.
 
3 кастрычніка ўвечары 48-гадовая жыхарка Кіраўска, грэбуючы правіламі бяспекі, паліла ў ложку, а потым пайшла ў госці. Аднак недакурак, хутчэй за ўсё, да канца не пагасіла. Таму каля паўночы пасля вяртання дадому знайшла задымленую кватэру. Да таго часу, жыхары дома патэлефанавалі ўжо ў службу МНС. Праз лічаныя хвіліны ратавальнікі прыбылі да трохпавярховага жылога дома па вул. Гагарына. Полымя ў кватэры на трэцім паверсе ўтаймавалі, не даўшы яму нанесці шкоду суседзям. У выніку пажару пашкоджана мэбля, закураны сцены і столь унутры гарэлага памяшкання.
 
Рэд.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая