У Палацы мастацтваў Бабруйска пройдзе канцэрт пераможцаў рэгіянальнага этапу праекта «Зорная краіна» Ларысы Грыбалёвай, паведамілі арганізатары.
Праект «Зорная краіна» прысвечаны Году малой радзімы і 25-годдзю творчай дзейнасці папулярнай артысткі, тэлевядучай, актрысы Ларысы Грыбалёвай. 7 снежня адбудзецца чарговы канцэрт праекта, у якім спявачка выступіць разам з таленавітымі дзецьмі Бабруйска: народным вакальна-інструментальным ансамблем «Солнечная сторона», тэатрам песні «Шина-най», эстраднай студыяй «Росы» і ўзорнай студыяй сучаснага спартыўнага танца «Мечта». Падчас канцэрта можна будзе не толькі пачуць песні юных талентаў і самой Ларысы Грыбалёвай, але і пагутарыць з артысткай.
Ларыса Грыбалёва родам з Віцебска і не па чутках ведае шлях артыста на вялікую сцэну. Менавіта жаданне падтрымаць дзяцей у пачатку іх творчага шляху лягло ў аснову стварэння праекта. «У Год малой радзімы мне будзе прыемна ўнесці невялікі ўклад у развіццё юных талентаў Беларусі. За 25 гадоў творчай дзейнасці назапасілася вялікая колькасць любімых усімі песень, і я з задавальненнем імі падзялюся, – адзначыла Ларыса Грыбалёва. – Я ўвесь час атрымліваю запыты ад арганізацый і праектаў па сумесных выступленнях. Менавіта назапашаны вопыт і жаданне дапамагчы пачынаючым артыстам сталі асновай у стварэнні такой творчай платформы, як «Зорная краіна». Канцэрты праходзяць па ўсёй краіне, а вынікам будзе зводны канцэрт 11 снежня ў Мінскім гарадскім палацы культуры. Упэўнена: у нас атрымаецца запаліць новыя зорачкі нашай таленавітай краіны».
Канцэрты ўжо адбыліся ў Магілёве, Гомелі, Жодзіне, Салігорску, Лунінцы.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
30.04.2024 - 11:07
Сёння ў музеі Масленікава ўрачыста адкрываецца персанальная выстава Аляксандра Рубца
30.04.2024 - 09:37
На фестывалі «Вялікая бард-рыбалка» сёлета адзначаць 80-годдзе вызвалення Беларусі
25.04.2024 - 16:10
У Магілёве падпісалі Пагадненне па рэалізацыі праекта «Урок у музеі»