RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Леанід Заяц: абарона краіны – абавязак не толькі арміі, але і кожнага грамадзяніна

Абарона краіны – абавязак не толькі войска, але і кожнага грамадзяніна. Пра гэта заявіў журналістам старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц.

Сёння ў Шклове пад кіраўніцтвам Прэзідэнта адбылася сустрэча па пытаннях тэрытарыяльнай абароны. Леанід Заяц, у прыватнасці, далажыў Прэзідэнту аб гатоўнасці Магілёўскай вобласці да тэрытарыяльнай абароны.

«Абарона нашай Айчыны – абавязак не толькі Узброеных Сіл, але і кожнага грамадзяніна, – падкрэсліў губернатар. – Вядома, порах трэба трымаць сухім, але звычайныя жыхары нашай краіны павінны быць гатовыя і ўмець абараніць сваю зямлю, родных і блізкіх».

У канцы мінулага года ў рэгіёне стварылі тры штабы тэрытарыяльнай абароны – на базе Магілёўскага, Бабруйскага і Крычаўскага раёнаў. Каля 500 грамадзян былі мабілізаваны ў тры стралковыя батальёны. «Людзі з разуменнем аднесліся да мабілізацыі, вельмі адказна да гэтага падышлі, паказалі дастаткова зладжаную працу нашых войскаў, – заявіў старшыня аблвыканкама. – Кожны грамадзянін нашай рэспублікі, тым больш ваеннаабавязаны, павінен ведаць, дзе ён будзе ў ваенны час і якую задачу будзе выконваць. Ад гэтага залежыць бяспека нашай дзяржавы».

БЕЛТА

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая