RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Леанід Заяц: мы працуем над комплексным развіццём паўднёва-ўсходніх рэгіёнаў Магілёўскай вобласці

Мы працуем над комплексным развіццём паўднёва-ўсходніх рэгіёнаў Магілёўскай вобласці. Пра гэта сказаў старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц у інтэрв’ю праграме «Неделя» на тэлеканале СТВ.

Развіццё паўднёва-ўсходняга рэгіёна Магілёўскай вобласці на сёння ў прыярытэце для мясцовай вертыкалі ўлады. Адпаведную праграму кіраўнік дзяржавы даручыў рэалізоўваць у найбліжэйшыя пяць гадоў. Для гэтага неабходна адсталыя раёны падцягнуць да сярэднеабласнога ўзроўню як у эканоміцы, так і ў сацыяльнай сферы. «Мы працуем над комплексным развіццём паўднёва-ўсходніх тэрыторый вобласці. У першую чаргу, робім упор на павелічэнне дабрабыту, даходаў, узроўню жыцця людзей праз рост эканомікі, развіццё ўсіх галін – прамысловасці, сельскай гаспадаркі, сацыяльнай сферы», – сказаў Леанід Заяц.

Паводле яго слоў,з 2015 года ўкладзена Br1,1 млрд інвестыцый у эканоміку і сацыяльныя аб’екты паўднёва-ўсходніх тэрыторый Магілёўскай вобласці. Там пражывае 120 тыс. жыхароў –12% ад усёй колькасці насельніцтва вобласці, маецца 1038 працуючых прадпрыемстваў. «Для развіцця рэгіёна неабходна выкарыстоўваць мясцовыя рэсурсы. Таму першапачаткова мы разгледзелі магчымасці паляпшэння сітуацыі менавіта ў тых галінах, якія традыцыйна ёсць на паўднёвым усходзе. У прыватнасці, у лясной гаспадарцы –Касцюковіцкім, Краснапольскім, Клімавіцкім раёнах –створаны дадатковыя дрэваапрацоўчыя цэхі, у Чэрыкаўскім і Клімавіцкім–устаноўлены сушыльныя камеры. Гэта, безумоўна, адбілася на тэмпах перапрацоўкі драўніны –аб’ёмы ўзраслі ў 1,6 раза», – расказаў ён.

Таксама ў Слаўгарадскім раёне з дапамогай сродкаў Банка развіцця пабудаваны новы сучасны свінагадоўчы комплекс, дзе створана больш за 70 працоўных месцаў. «Акрамя гэтага, «Чырвоны харчавік» у горадзе адкрыў цэх па разліве мёду з магутнасцю вытворчасці да 300 т, таксама ўстанаўліваецца лінія па выпуску кандытарскіх тавараў. Акрамя таго, ставіцца задача загрузіць вытворчасць па максімуме мясцовай сыравінай. Побач узведзены ўчастак, дзе закладваецца пладовы сад», – дадаў Леанід Заяц.

Што тычыцца сацыяльнай сферы, у Слаўгарадзе ў мінулым годзе быў пабудаваны дзіцячы сад, рэканструіруецца цэнтральная раённая бальніца, паліклініка, узведзены пераход праз р.Сож.

«Паўднёва-ўсходні рэгіён толькі за першыя чатыры месяцы па вытворчасці малака прырос на 10,3%, а таксама амаль на 2% – па вытворчасці мяса. Сярэдняя заработная плата павялічылася на 14%, – адзначыў старшыня Магілёўскага аблвыканкама. – У нас ёсць магчымасці, рэзервы і рычагі для росту гэтых паказчыкаў у далейшым. Упэўнены, што мы з гэтай задачай справімся».

БЕЛТА

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая