RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Леанід Заяц сустрэўся з Апостальскім адміністратарам Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскупам Казімірам Велікасельцам

Старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц сёння сустрэўся з Апостальскім адміністратарам Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскупам Казімірам Велікасельцам. Таксама ў гутарцы прымаў удзел дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандр Яшэўскі. Бакі абмеркавалі пытанні ўзаемадзеяння.

У прыватнасці, кіраўнік рэгіёна падкрэсліў, што ў Магілёўскай вобласці няма рознагалоссяў паміж канфесіямі і ўнутры іх, а агульная задача ўлады і царквы –аб’ядноўваць людзей, садзейнічаць таму, каб беларусы жылі мірна. Працягваючы тэму, біскуп Казімір Велікаселец дадаў: ёсць і агульная мэта – служыць народу.

Падчас сустрэчы дэталёва абмяркоўвалася тэма статусу Магілёўскага кафедральнага касцёла ў плоскасці перадачы яго парафіянам у бязвыплатнае карыстанне. Акрамя таго, уздымалася пытанне далейшага лёсу прыбудовы да касцёла Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Бабруйску і інш.

Па выніках гутаркі Казімір Велікаселец выказаў задавальненне абмеркаваннем, заўважыўшы, што працуе ў Беларусі даўно і заўсёды знаходзіў агульную мову з выканаўчай уладай.

Нагадаем: Папа Рымскі Францыск 3 студзеня прыняў адстаўку арцыбіскупа Мінскага Тадэвуша Кандрусевіча ў сувязі з дасягненнем гранічнага ўзросту і прызначыў генеральнага вікарыя Пінскай рыма-каталіцкай епархіі, біскупа Казіміра Велікасельца Апостальскім адміністратарам Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. Яшчэ ў маі 2020 года яму споўнілася 75 гадоў, але Папа Рымскі дазволіў яму працягваць выконваць свае функцыі наступныя два гады.

 

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая