RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Леанід Заяц з рабочым візітам наведаў Бялыніцкі раён

З рабочым візітам па праверцы ходу корманарыхтоўчых і завяршэння восеньскіх палявых работ Бялыніцкі раён наведалі старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц і намеснік прэм’ер-міністра Аляксандр Субоцін.

Разам са старшынёй райвыканкама Васілём Захаранкам і першым яго намеснікам Віталём Закардонскім яны пабывалі на сельгасугоддзях ААТ «Бялынічы» і «Бялыніцкі РАПТС». Віцэ-прэм’ер адзначыў высокую якасць і тэмп сельгасработ, якія праводзяцца ў раёне, а таксама адзначыў бадзёры настрой работнікаў.

– Менавіта ад адказнага стаўлення кожнага кіраўніка і падначаленых да сваёй працы, а тым больш у сельскай гаспадарцы, залежыць харчовая бяспека краіны, – падкрэсліў Аляксандр Субоцін. – У Бялыніцкім раёне зладжана ідзе работа па сельгасарганізацыях на восеньскіх палявых работах. Пра гэта сведчаць і паказчыкі.

Дадзеная маніторынгавая група таксама праверыла ход нарыхтоўкі кармоў, у тым ліку зернестрыжнявой сумесі кукурузы.

zara.by

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая