RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Леанід Заяц: за вялікім ураджаем збожжа стаіць адказная работа нашых грамадзян

За вялікім ураджаем збожжа стаіць адказная работа грамадзян. Такім меркаваннем падзяліўся старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц у час ушаноўвання аграрыяў вобласці, якія намалацілі 1 млн т збожжа.

«За вялікім ураджаем збожжа стаіць адказная, цяжкая і якасная работа нашых грамадзян. Я хачу павіншаваць і падзякаваць усім аграрыям Магілёўскай вобласці за гэты багаты каравай і асабісты ўклад кожнага ў жніво, - адзначыў Леанід Заяц. - У бягучым годзе ў нас высокія паказчыкі. Сярэдняя ўраджайнасць склала 34,4 ц/га, гэта на 7 ц больш, чым у 2019-м. Пяць раёнаў вобласці ўжо завяршылі ўборку. Практычна ўсе раёны паклалі ў засекі на 10-80 працэнтаў збожжа больш, чым у мінулым годзе. Упэўнены, такі багаты ўраджай стане надзейным падмуркам для захавання і развіцця эканомікі нашага рэгіёна».

«Кожная тона - гэта нялёгкая праца. Трэба працаваць ад світання да захаду сонца, не выпусціць ніводнага зернетка. Яшчэ і дажджы перашкаджаюць, але спыняцца нельга - ад нашай работы залежыць агульны каравай», - расказаў механізатар ААТ «Фірма «Кадзіна» Андрэй Мамыкін.

 

 

Яшчэ адзін механізатар ААТ «Фірма «Кадзіна« Міхаіл Бадуноў у звычайным жыцці працуе ў сферы ЖКГ машыністам кацельні, а на час уборачнай кампаніі перакваліфікаваўся ў хлебароба. «На час уборкі мяне запрасілі дапамагчы гаспадарцы. Жніво - пара цяжкая, тут нельга заставацца ўбаку, таму я цяпер тут», - расказаў мужчына.

У Магілёўскай вобласці ўжо ўбрана 93 працэнты плошчы. Валавы збор ураджаю ў бягучым годзе перасягнуў на 230 тыс. т паказчык 2019 года. З 21 раёна вобласці ў 15 ураджайнасць перавысіла 30 ц/га, самы вялікі паказчык у Шклоўскім раёне - 35,8 ц/га.

БЕЛТА

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая