RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Легендарныя танкі Т-34 прывязуць у Чавусы і Асіповічы

У азнаменаванне надыходзячага 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, а таксама ў сувязі з небывалай цікавасцю беларусаў і гасцей краіны да рарытэтных узораў ваеннай тэхнікі, якія прымалі ўдзел у ваенным парадзе ў Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, Міністэрства абароны Беларусі запускае акцыю «Марш Перамогі». Аб гэтым паведамляецца на афіцыйным тэлеграм канале Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь.

Легендарныя танкі «Т-34» правязуць па населеных пунктах, якія асабліва вызначыліся ў барацьбе з нямецка-фашысцкімі захопнікамі, і ў лютым гэтага года ўзнагароджаных вымпеламі «За мужнасць і стойкасць у гады Вялікай Айчыннай вайны». У ліку такіх гарадоў - Чавусы і Асіповічы.

Акрамя магчымасці ўбачыць легендарны танк Перамогі жыхары беларускіх гарадоў атрымаюць у падарунак выступленні лепшых вайсковых творчых калектываў, спецыялістаў кіналагічнага цэнтра са службовымі сабакамі, змогуць наведаць перасоўныя выставы рарытэтнага і сучаснага ўзбраення.

Рэд.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая