RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Лесагаспадарчыя арганізацыі Магілёўшчыны ў ліку пераможцаў абласных этапаў акцыі «Зробім лес чысцей за 50 дзён»

Вызначаны пераможцы абласных этапаў акцыі «Зробім лес чысцей за 50 дзён», паведамілі ў прэс-службе Мінлясгаса.

Завяршыўся рэспубліканскі агляд-конкурс на самае лепшае добраўпарадкаванне сярод лесагаспадарчых арганізацый пад дэвізам «Зробім лес чысцей за 50 дзён». Як адзначылі ў прэс-службе, падвядзенне вынікаў на рэспубліканскім узроўні адбудзецца зусім хутка.

Сярод пераможцаў абласнога этапу ў намінацыях «Найлепшы лясгас» і «Найлепшае лясніцтва» ў Магілёўскім ДВЛГА сталі Клічаўскі лясгас і Балонаўскае лясніцтва Быхаўскага лясгаса.

Акцыя «Зробім лес чысцей за 50 дзён» прымеркавана да Года гістарычнай памяці. Яе мэта – актывізаваць работу па навядзенні парадку ў лясных масівах, уздоўж аўтамабільных і чыгунак, вакол населеных пунктаў і садаводчых таварыстваў, паблізу знакавых і памятных месцаў.

БЕЛТА

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая