RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Летняя абласная спартакіяда работнікаў ЖКГ пройдзе ў Магілёве 6 жніўня

У Магілёве 6 жніўня пройдзе летняя спартакіяда для работнікаў ЖКГ вобласці. Пра гэта распавёў старшыня Магілёўскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў мясцовай прамысловасці і камунальна-бытавых прадпрыемстваў Павел Жуйкоў.

Спаборніцтвы адбудуцца ў 19-ы раз. Чакаецца, што ў спартакіядзе прымуць удзел больш за 300 чалавек. У праграме – мужчынскі і жаночы валейбол, лёгкаатлетычны крос, міні-футбол (мужчыны) і гіравы спорт. Асноўным месцам правядзення спартыўнага мерапрыемства стануць пляцоўкі Магілёўскай абласной СДЮШАР прафсаюзаў «Юнацтва» па пр. Міру, 4.

«Адзін з найважнейшых напрамкаў работы прафсаюзных арганізацый усіх узроўняў – фарміраванне здаровага ладу жыцця, падтрымка і развіццё фізічнай культуры і спорту сярод працоўных, – сказаў Павел Жуйкоў. – Спартыўная актыўнасць станоўча адбіваецца як на здароўі супрацоўнікаў прадпрыемстваў, так і на маральна-псіхалагічным мікраклімаце ў нашых калектывах. У канчатковым выніку ўсё гэта адбіваецца на прадукцыйнасці працы і эканамічных паказчыках прадпрыемства».

БЕЛТА

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая