Да Алімпіяды ў Токіа засталіся лічаныя дні. Яна пройдзе з 23 ліпеня па 8 жніўня. Плануецца разыграць 339 камплектаў медалёў. Змагацца за іх будуць і спартсмены Магілёўшчыны. Ліцэнзіі на ўдзел у Алімпіядзе заваявалі 16 спартсменаў Магілёўскай вобласці.
Паводле звестак упраўлення спорту і турызму Магаблвыканкама, па стане на 8 ліпеня гэта:
– бокс–Аляксандр Радзівонаў;
– барацьба жаночая – Ванэса Каладзінская, Ірына Курачкіна;
– веславанне на байдарках і каноэ–Уладзіслаў Ліцвінаў, Надзея Макарчанка;
– дзюдо–Дзмітрый Мінькоў;
– лёгкая атлетыка–Ніна Савіна, Крысціна Ціманоўская, Ганна Церлюкевіч, Дзмітрый Набокаў, Юлія Блізнец;
– плаванне–Мікіта Цмыг;
– сучаснае пяцібор’е – Ілья Палазкоў;
– стральба з лука–Ганна Марусава, Карына Дзёмінская;
– цяжкая атлетыка–Дар’я Навумава.
У цэлым, як адзначаў міністр спорту Беларусі Сяргей Кавальчук, у барацьбу за алімпійскія ліцэнзіі ўступіла каля 260 спартсменаў у 26 відах спорту. У выніку іх застанецца крыху больш за 100.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
10.10.2025 - 11:53
На III Гульнях краін СНД у Азербайджане спартсмены Магілёўскай вобласці заваявалі 31 медаль
09.10.2025 - 09:46
Хакеісты «Дынама-Шынніка» выйгралі чацвёрты матч запар у МХЛ
08.10.2025 - 09:39
Магілёўская цяжкаатлетка Сюзана Валадзько заняла чацвёртае месца на чэмпіянаце свету ў Нарвегіі
06.10.2025 - 10:06