RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Ліда перадала Касцюковічам эстафету Дня беларускага пісьменства

7 верасня, у Лідзе на галоўнай сцэне свята ўрачыста перадалі эстафету Дня беларускага пісьменства гораду Касцюковічы Магілёўскай вобласці.

Старшыня Лідскага райвыканкама Аляксандр Вярсоцкі сказаў:

- Дзякую нашаму Прэзідэнту за тое, што на працягу 15 апошніх гадоў наша зямля станавілася сталіцай двух вельмі маштабных мерапрыемстваў. Так, у 2010 годзе гэта былі Дажынкі, а сёлета - Дзень беларускага пісьменства. Дзякуючы гэтым святам горад Ліда станавіўся прыгажэйшым, набываў яркія фарбы, прыгажэў. Жадаю падзякаваць Міністэрству інфармацыі, абласны выканаўчы камітэт за зладжаную і прадуктыўную працу. Дзякую гледачам, што знайшлі час і наведалі нашыя мерапрыемствы, якія мы з душой для ўсіх рыхтавалі. Спадзяюся, вы зарадзіліся добрымі ўражаннямі і выдатным настроем. Вопыт, які мы атрымалі падчас арганізацыі Дня беларускага пісьменства, мы з задавальненнем перададзім іншаму рэгіёну, які прыме гэтае важнае свята ў 2026 годзе.

Пад бурныя апладысменты Аляксандр Вярсоцкі перадаў эстафету Дня беларускага пісьменства гораду Касцюковічы Магілёўскай вобласці. Вячаслаў Максачоў, старшыня Касцюковіцкага райвыканкама, падзякаваў за аказаны давер:

- Дзякуй за магчымасць удзельнічаць у такога роду мерапрыемстве. Свята ў Лідзе атрымалася — яно вельмі яркае, цікавае, запамінальнае. Дзякуй арганізатарам - мы шмат што ў вас запазычылі, і хачу адзначыць - планку вы задалі вельмі высокую. Спадзяюся, у наступным годзе мы не падвядзем. Касцюковіцкі раён багаты на паэтаў і пісьменнікаў. Гэта радзіма такіх знакамітых аўтараў, як Аркадзь Куляшоў, Іван Чыгрынаў, Алесь Пісьмянкоў. Таму мерапрыемствы Дня беларускага пісьменства на нашай зямлі, упэўнены, таксама пройдуць на славу. Творчых поспехаў усім і да сустрэчы на Магілёўшчыне!

СБ

 

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая