Забарона на лоўлю чудскага сіга і еўрапейскага сома ўводзіцца ў Беларусі з 1 лістапада, паведамілі ў Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце.
«Для стварэння спрыяльных умоў для ўзнаўлення чудскага сіга з 1 лістапада па 15 снежня ў Беларусі ўстанаўліваецца забарона на яго лоўлю. У гэты перыяд у сіга ідзе нераставанне. Прэснаводны прадстаўнік сямейства ласасёвых не баіцца холаду і пачынае размнажэнне позняй восенню», - расказалі ў інспекцыі.
А сом, наадварот, вельмі адчувальны да пахаладання, таму раней за іншых відаў рыб залягае на зімоўку. Пры гэтым сом становіцца практычна нерухомым, што робіць яго лёгкай здабычай на зімавальных ямах. Для захавання еўрапейскага сома ў перыяд з 1 лістапада па 31 сакавіка яго лоўля ўсюды забаронена.
Здабыча гэтых відаў рыбы ў час забароны будзе каштаваць парушальнікам значнай сумы: 12 БВ (Br324) за кожную штуку еўрапейскага сома і 9 БВ (Br243) - за кошнага чудскага сіга.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
10.10.2025 - 10:12
Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.А. Куляшова адзначыў 112-годдзе
09.10.2025 - 16:34
У Беларусі пачынаюць паэтапнае ўкараненне электроннага сертыфіката рэзультатаў ЦЭ і ЦТ
09.10.2025 - 15:07
«Сіла Беларусі - у яе людзях». Аляксандр Турчын уручыў дзяржузнагароды прадстаўнікам розных сфер
09.10.2025 - 09:59
У Магілёве заклалі капсулу часу з пасланнем для чыгуначнікаў будучыні