Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў суайчыннікаў з Днём Канстытуцыі. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што прыняты на рубяжы эпох Асноўны закон замацаваў гістарычнае права беларускага народа жыць у суверэннай краіне, ствараць свабоднае справядлівае грамадства, у якім дзяржава гарантуе сацыяльную абарону і роўныя магчымасці для кожнага чалавека і кожнай сям'і.
«Няўхільна выконваючы канстытуцыйныя нормы, мы выхоўваем у маладых грамадзян паважлівае стаўленне да прававых традыцый, адказнасць за будучыню сваёй дзяржавы, забяспечваем пераемнасць пакаленняў», - гаворыцца ў віншаванні.
Аляксандр Лукашэнка выказаў перакананне, што ў Год народнага адзінства галоўным арыенцірам у дасягненні намечаных мэт для беларусаў стануць тыя канстытуцыйныя палажэнні, якія адлюстроўваюць імкненне народа да з'яднанасці, грамадскай згоды і ўзаемаразумення.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
03.05.2024 - 18:15
02.05.2024 - 16:19
Анатоль Ісачанка - дэпутатам: неабходна выбудоўваць выразную камунікацыю на ўсіх узроўнях
01.05.2024 - 13:55
30.04.2024 - 10:48