RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Ля парку атракцыёнаў Магілёва перакрыюць рух транспарту і абмяжуюць паркоўку на час працы фан-зоны II Еўрапейскіх гульняў

Ля парку атракцыёнаў Магілёва перакрыюць рух транспарту і абмяжуюць паркоўку на час працы фан-зоны II Еўрапейскіх гульняў. Пра гэта паведамілі ў гарвыканкаме.

Так, Дзяржаўтаінспекцыя 20 чэрвеня да 18.00 вызваліць ад аўтамабіляў стаянку. З 20.00 гэтага дня да 20.00 1 ліпеня кіроўцы не змогуць тут пакінуць машыны. На гэты ж час будзе перакрыты рух па мясцовым праездзе ад праспекта Пушкінскага да Палаца культуры вобласці.

Нагадаем: галоўнай пляцоўкай для адсочвання падзей Еўрапейскіх гульняў у горадзе на Дняпры стане тэрыторыя, якая знаходзіцца побач з дзеючымі атракцыёнамі. На ёй установяць вялікі экран, гукаўзмацняльную і светлавую апаратуру. Запланаваны час працы фан-зоны – з 10.00 да 22.00. На працягу спаборніцкага перыяду тут будуць збірацца гледачы, балельшчыкі і турысты для сумеснага прагляду спартыўных спаборніцтваў. У вячэрні час пляцоўка будзе выконваць у ліку іншых канцэртна-забаўляльныя функцыі.

II Еўрапейскія гульні пройдуць у Мінску з 21 па 30 чэрвеня 2019 года на 12 спартыўных аб’ектах. Больш за 4 тыс. атлетаў з 50 краін разыграе 200 камплектаў узнагарод у 15 відах спорту. Спаборніцтвы ў дзевяці відах стануць кваліфікацыйнымі да XXXII Алімпійскіх гульняў 2020 года ў Токіа. Спаборніцтвы па бадмінтоне, боксе, веславанні на байдарках і каноэ і дзюдо пройдуць у рангу чэмпіянатаў Еўропы.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая