RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Лыжаролерная траса ў Чавусах прымае абласныя спаборніцтвы сярод дзяцей і падлеткаў па біятлоне «Снежны снайпер»

Лыжаролерная траса ў Чавусах 1 лютага сабрала хлопчыкаў і дзяўчынак з розных куткоў вобласці. Тут быў дадзены старт абласных спаборніцтваў сярод дзяцей і падлеткаў па біятлоне «Снежны снайпер» на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба.

Усяго ў турніры ўдзельнічае 23 каманды з усіх раёнаў Прыдняпроўскага краю–гэта больш за 300 дзяцей ва ўзросце ад 10 да 16 гадоў.

Падчас агульнай пабудовы з прывітальным словам да юных спартсменаў звярнуўся першы намеснік галоўнага ўпраўлення па адукацыі Магілёўскага аблвыканкама Ігар Лашкевіч. Ён адзначыў важнасць правядзення падобных спартыўных мерапрыемстваў на лыжаролернай трасе ў Чавусах, якая па маштабах з’яўляецца другой у рэспубліцы.

Павіншаваў удзельнікаў з пачаткам спаборніцтваі пажадаў поспехаў дырэктар Магілёўскага абласнога вучэбна-метадычнага цэнтра фізічнага выхавання насельніцтва Яўген Белавусаў. Удзел ва ўрачыстым адкрыцці таксама прынялі дырэктар Магілёўскага абласнога цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па лёгкай атлетыцы і гульнявых відах спорту Дзмітрый Чыгір, дырэктар ДУ «Магілёўскі абласны цэнтр фізічнага выхавання і спорту навучэнцаў і студэнтаў» Аляксандр Шайтараў, загадчык сектара спорту і турызму Чавускага райвыканкама Алена Уласік і дырэктар Чавускай СДЮШАР Аляксандр Дарафееў.

Пасля цырымоніі адкрыцця першымі на мас-старт выйшлі дзяўчынкі, а за імі і хлопцы малодшай узроставай групы, якія пераадольвалі дыстанцыю ў 1800 метраў з двума агнявымі рубяжамі ў становішчы лежачы з упору. Хлопцы хутка пераадолелі адведзены адрэзак трасы. Хтосьці больш працаваў рукамі, а хтосьці ўключаў ногі для найлепшага выніку. Як правіла, тыя, хто задаваў тэмп са старту, той і фінішаваў першым, пакідаючы ззаду супернікаў. Праўда, многае залежала і ад стральбы. Першы спаборніцкі дзень завершыцца мас-стартам прадстаўнікоў сярэдняй узроставай катэгорыі. Для іх была падрыхтавана дыстанцыя ў 2400 метраў з двума агнявымі рубяжамі.

Самым відовішчным біятлон чакаецца сёння. Запланаваны эстафеты сярод малодшай, сярэдняй і дзвюх старэйшых узроставых груп. Завершыцца турнір гонкамі з масавым стартам сярод прадстаўнікоў дзвюх старэйшых узроставых груп. Характэрна, што самыя старэйшыя біятланісты будуць бегчы дыстанцыю ў 3000 метраў з стромкімі спускамі і ўздымамі. Не менш цікавай будзе і стральба.

Па выніках трох спаборніцкіх дзён з 28 найлепшых спартсменаў-школьнікаў сфарміруюць зборную каманду, якая будзе адстойваць гонар Магілёўскай вобласці на рэспубліканскіх спаборніцтвах «Снежны снайпер» у Раўбічах. Яны пройдуць з 8 па 14 лютага.

Варта адзначыць, што гэтыя спаборніцтвы адзначаюцца відовішчнасцю з прычыны ўдзелу ў іх аматараў біятлона, якія не навучаюцца ў спецыялізаваных вучэбна-спартыўных установах.

chausynews.by

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая