RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Лыжную трасу абсталявалі ў Магілёўскім парку Падміколле

Лыжную трасу абсталявалі ў Магілёўскім парку Падміколле. Пра гэта расказаў начальнік участка парку Юрый Макацарыя.

«Траса для актыўнага зімовага адпачынку абсталявана ў самым цэнтры парку. Яе працягласць – каля 500 м. Вядома, яна больш разлічаная на аматараў, якія хочуць далучыцца да лыжнага віду спорту, – расказаў начальнік участка. – Акрамя гэтага, ёсць яшчэ адно кола, працягласцю ўсяго 200 м – яно разлічана на нашых маленькіх наведвальнікаў».

Для зручнасці адпачывальнікаў арганізаваны пракат спартыўнага рыштунку, які працуе з раніцы і да позняга вечара. «Мы арганізавалі памяшканне, дзе нашы наведвальнікі змогуць пераапрануцца і пакінуць свой абутак. Акрамя гэтага, скарыстацца трасай зможа любы жадаючы са сваімі лыжамі, – падкрэсліў Юрый Макацарыя. – Парк Падміколле – адно з цэнтральных месцаў адпачынку гараджан і гасцей абласнога цэнтра. Круглы год у нас шмат наведвальнікаў. І лыжная траса стала яшчэ адной зонай актыўнага і карыснага адпачынку».

З-за перамены надвор’я катацца на лыжах зараз нязручна. Аднак, як адзначылі ў аддзеле спорту і турызму Магілёўскага гарвыканкама, як толькі адновіцца спрыяльнае надвор’е, трасу ў цэнтры парку зноў аформяць.

БЕЛТА

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая