Магілёўцы далучацца да міжнароднай акцыі «Сад памяці», якая пройдзе 7 мая ў парку Падміколле. Пра гэта паведаміла намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі Магілёўскага гарвыканкама Ірына Сталярова.
«Удзельнікамі акцыі стануць прадстаўнікі Рассупрацоўніцтва, актыўная моладзь горада і прадстаўнікі ветэранскай арганізацыі Магілёва. Усе разам мы высадзім 30 саджанцаў бэзу–беларускай і расійскай селекцыі», – расказала Ірына Сталярова.
Усяго ў акцыі плануе прыняць удзел каля 50 чалавек.
Акцыя стартавала ў мінулым годзе ў Расіі. У першы год правядзення да яе далучылася 85 рэгіёнаў Расійскай Федэрацыі і больш за 50 краін. Яе мэта–стварэнне зялёных помнікаў кожнаму, хто загінуў у гады Вялікай Айчыннай вайны. Усяго плануецца высадзіць 27 мільёнаў дрэў у памяць аб 27 мільёнах загінулых.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
03.05.2024 - 11:13
03.05.2024 - 10:47
02.05.2024 - 15:29