Магіляўчане перадалі гуманітарную дапамогу бежанцам. Відэа
16.11.2021 - 14:48
Валанцёры Магілёўскай абласной арганізацыі Чырвонага Крыжа даставілі гуманітарную дапамогу бежанцам, якія знаходзяцца на мяжы Беларусі і Польшчы.
Больш за тону грузу – гэта цёплыя рэчы і абутак, прадукты харчавання і прадметы першай неабходнасці, дзіцячыя цацкі. Сярод партнёраў акцыі – булачна-кандытарская кампанія «Дамачай», «Бабушкина крынка», хрысціянская дабрачынная грамадская арганізацыя «Табея», абласная арганізацыя Беларускага саюза жанчын і іншыя.
Переводчик