Магіляўчане выйгралі чэмпіянат Польшчы па танцах на інвалідных калясках
07.10.2019 - 10:45
Магіляўчане Ганна Іванова і Міхаіл Жыгалаў перамаглі ў еўрапейскай праграме на адкрытым чэмпіянаце Польшчы па танцах на інвалідных калясках. Спаборніцтвы праходзілі ў горадзе Ламянкі.
Lomianki 2019 Pole Dance Sport Polish Open з’яўляецца генеральнай рэпетыцыяй перад чэмпіянатам свету, які пройдзе ў германскім горадзе Боне з 29 лістапада па 1 снежня. А таму на польскім паркеце ў розных танцавальных праграмах сабраліся ўсе наймацнейшыя танцоры свету.
Па дарозе на гранд-фінал Магілёўская пара плануе выступіць 13 кастрычніка на чэмпіянаце Беларусі ў Мінску.


Переводчик