Беларускія спартсмены выйгралі чатыры медалі на першым этапе Кубка свету па спартыўнай гімнастыцы, які праходзіў у нямецкім Котбусе з 24 па 27 лютага, паведамілі ў прэс-службе НАК Беларусі.
У вольных практыкаваннях у мужчын першынстваваў Ягор Шарамкоў, які набраў 13,933 бала. Тры ўзнагароды ў Германіі заваявала Настасся Сманцэр: на рахунку беларускі другое месца ў вольных практыкаваннях і бронзавыя медалі па выніках спаборніцтваў на бервяне і рознавысокіх брусах.
Другі этап Кубка свету па спартыўнай гімнастыцы сезона 2022 года пройдзе з 2 па 5 сакавіка ў сталіцы Катара г.Доха.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.07.2024 - 11:49
12.07.2024 - 09:21
Слонім і Бабруйск прымуць матчы 1/16 фіналу Кубка Беларусі па футболе
01.07.2024 - 10:27
Магілёўскі ЦАР выйграў усе матчы на старце чэмпіянату Беларусі па пляжным футболе
28.06.2024 - 16:13