RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Магіляўчанка Арына Пехцерава ўвайшла ў дзясятку фіналістаў нацыянальнага адбору дзіцячага конкурсу песні «Еўрабачанне-2019»

Магіляўчанка Арына Пехцерава ўвайшла ў дзясятку фіналістаў беларускага нацыянальнага адбору дзіцячага конкурсу песні «Еўрабачанне-2019».

Удзельнікаў фіналу выбіралі падчас праслухоўвання ў Белтэлерадыёкампаніі. Да яго былі дапушчаны 38 юных выканаўцаў і калектываў (з 44 заявак).

У дзясятцы фіналістаў аказалася 7 прадстаўнікоў Мінска і па адным ад Магілёва, Брэста і Гомеля.

У выніку ў фінал выйшлі:

1. Марыя Ермакова (Мінск) «VETRA»;

2. Сафія Храловіч (Мінск), «Давай танцуй»;

3. Марыя Жыліна (Мінск), «Спявала, гукала, чакала»;

4. Арына Пехцерава (Магілёў) «Never Again»;

5. Анастасія Жабко (Мінск), «Пойми меня»;

6. Лізавета Міснікава (Мінск), «Пепельный»;

7. Сафія Рустамава (Брэст), «Скажи мне»;

8. Гурт «Зефир» (Мінск), «Лучшие и первые»;

9. Ксенія Галецкая (Гомель) «А better world»;

10. Група «Мопкеу Tops» (Мінск), «Посмотри на нас».

Фінальнае шоу ў форме гала-канцэрта ў прамым эфіры на тэлеканалах «Беларусь 1» і «Беларусь 24» адбудзецца не пазней за 27 верасня. Прадстаўніка Беларусі на міжнародным песенным форуме выберуць па выніках галасавання гледачоў і прафесійнага журы. Усе правы, якія адносяцца да правядзення нацадбору, належаць выключна арганізатару – Белтэлерадыёкампаніі – як адзінаму ў краіне члену Еўрапейскага вяшчальнага саюза.

Дзіцячы конкурс песні «Еўрабачанне-2019» пройдзе 24 лістапада ў Глівіцэ (Польшча). Беларусь удзельнічае ў конкурсе песні з моманту яго заснавання – з 2003 года.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая