RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Магіляўчанка ў складзе беларускай каманды заваявала золата на чэмпіянаце Расіі па канькабежным спорце

У Кемерава завяршыўся адкрыты чэмпіянат Расіі па канькабежным спорце па асобных дыстанцыях.

У заключны дзень турніру беларускія канькабежцы заваявалі тры залатыя ўзнагароды. Адна з іх – у жаночым камандным спрынце. У складзе «залатой» каманды выступілі магіляўчанка Яўгенія Вараб’ёва, мінчанка Ганна Дамарацкая і Кацярына Слоева (Мінская вобласць).

Усяго на рахунку беларускай зборнай 5 залатых, 1 срэбраная і 3 бронзавыя ўзнагароды.

mogilevnews.by

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая