RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Магіляўчанка ўдастоена спецыяльнага прыза расійскага конкурсу маладых мадэльераў «Дыханне вясны»

Беларускія дызайнеры сталі прызёрамі XXXI Расійскага конкурсу маладых мадэльераў і дызайнераў адзення «Дыханне вясны». Пра гэта паведаміў загадчык аддзела моды і дызайну Нацыянальнага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Ігар Іваноў.

Конкурс праходзіў у Санкт-Пецярбургу з 11 па 16 траўня. Беларусь на конкурсе прадставілі дызайнеры рэспубліканскага фестывалю-конкурсу моды і фота «Млын моды». Святлана Івашына з Мінскага дзяржаўнага каледжа лёгкай прамысловасці і комплекснай лагістыкі заняла другое месца, Павел Кавалеўскі, выпускнік Гродзенскага дзяржаўнага каледжа бытавога абслугоўвання насельніцтва, - трэцяе месца. Вікторыя Курсакова, якая прадстаўляла Магілёўскі абласны цэнтр творчасці, удастоена спецыяльнага прыза - удзелу ў Kazakhstan Fashion Week. Конкурс праходзіў сярод вучняў устаноў сярэдняй прафесійнай адукацыі і маладых спецыялістаў у сферы моды і дызайну. У склад журы ўвайшлі спецыялісты з Расіі, Беларусі, Італіі і Казахстана.

«Беларускія дызайнеры бяруць удзел у гэтым мерапрыемстве ўжо другі раз. Гэта ўсё дзякуючы ўзаемадзеянню з міжнародным фестывалем моды, мастацтва і дызайну «Адміралцейская іголка» і Санкт-Пецярбургскім дзяржаўным універсітэтам прамысловых тэхналогій і дызайну ў рамках супрацоўніцтва з «Млыном моды». Іх спецыялісты ўваходзяць у склад журы нашага фестывалю-конкурсу, праводзяць адукацыйныя мерапрыемствы для нашых удзельнікаў і запрашаюць лепшых дызайнераў на свае конкурсы, фестывалі і майстар-класы», - распавёў Ігар Іваноў.

БЕЛТА

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая