Магілёў можа стаць першым горадам воінскай славы Саюзнай дзяржавы. Пра гэта ішла размова падчас сустрэчы кіраўніцтва Магілёўскай вобласці з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Расійскай Федэрацыі ў Беларусі Яўгенам Лук’янавым.
Як адзначыў падчас сустрэчы старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц, раней гэту ідэю падтрымала старшыня Савета Федэрацыі Федэральнага сходу Расіі Валянціна Мацвіенка падчас Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі сёлета. «Мы ўжо выступалі з гэтай прапановай. Бо гаворка ідзе аб заснаванні гэтага звання. У нас даўняя гісторыя, гераічнае мінулае разам з Расійскай Федэрацыяй. Мы разам вызвалялі сваю краіну ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Я хацеў бы сказаць, што Магілёў – прататып Сталінграда. 23 дні і ночы горад стаяў насмерць. Мы падымалі пытанне, каб Магілёў насіў званне горада воінскай славы Саюзнай дзяржавы. Ініцыятыва была ўхвалена старшынёй Савета Федэрацыі Федэральнага сходу Расіі Валянцінай Мацвіенка», – сказаў Леанід Заяц.
«Наданне новага статусу Магілёву павінна стаць прыярытэтным у працы. Я з натхненнем успрымаю гэту ідэю. Думаю, з боку заканадаўства гэта будзе нескладана. Магілёў можа стаць першым горадам Саюзнай дзяржавы з такім статусам, – падкрэсліў Яўген Лук’янаў. – Горад заслужыў насіць гэта званне. Тут ішлі жорсткія баі з фашысцкімі захопнікамі. З’яўленне такога горада ў Саюзнай дзяржаве беспрэцэдэнтнае».
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
26.06.2024 - 10:05
17.06.2024 - 09:42
82 гады з дня знішчэння фашыстамі вёскі Боркі, найбуйнейшай беларускай сястры Хатыні
13.06.2024 - 10:36
У Крычаўскім раёне захоўваюць памяць аб трактарыстцы, расстралянай фашыстамі ў гады вайны
08.05.2024 - 13:53
06.05.2024 - 11:24
16.04.2024 - 09:29
Першы, створаны на Магілёўшчыне партызанкай, школьны музей баявой славы