Магілёў рыхтуецца сустрэць «Залаты шлягер»
11.10.2023 - 12:09
Таццяна Аўсіенка, Алена Ланская, Міхаіл Мурамаў, Ірына Панароўская - не толькі сольна. На галоўных сцэнічных пляцоўках - зорныя госці і ансамблі. Творчыя майстэрні, сустрэчы, рэтра-дыскатэкі і прэс-канферэнцыі - амаль тыдзень горад будзе жыць у атмасферы яркага восеньскага свята.
Урачыстае адкрыццё фестывалю - 26 кастрычніка. На канцэртах чакаюць больш за шэсць тысяч гледачоў. Білеты - у продажы.
Упершыню зорных гасцей «Залаты шлягер» сабраў 28 гадоў таму. Тады фестываль стаў найбуйнейшай музычнай рэтра-падзеяй у Еўропе. Традыцыі захоўваюцца, але з кожным годам пашыраюцца фарматы, жанры і геаграфія ўдзельнікаў.
Переводчик