RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Магілёў стаў першым абласным цэнтрам, дзе пачаў працаваць дадатак «Мой горад»

Магілёў стаў першым абласным цэнтрам, дзе пачаў працаваць дадатак «Мой горад».

У Магілёўскай вобласці гэты дадатак ужо функцыянуе ў Бабруйску – тут яго спампавалі больш за 2 тыс. разоў. Цяпер дадаўся і Магілёў.

«Сёння мы знаходзімся ў пачатку шляху па інфарматызацыі горада Магілёва. Для кожнага з нас важна знайсці менавіта тую інфармацыю, якая патрэбна чалавеку. Няхай гэта гасцініца, цырульня або любая сацыяльная ўстанова. Акрамя гэтага, мы павінны сёння больш арыентавацца на нашы арганізацыі і прадпрыемствы, якія працуюць і вырабляюць прадукцыю ў нашым горадзе. Пры дапамозе гэтага дадатку госці Магілёва, якія ўпершыню будуць у нас, змогуць азнаёміцца і зарыентавацца ў гарадскім асяроддзі. А магілёўцам будзе прасцей шукаць патрэбныя звесткі: усе яны будуць сканцэнтраваныя ў адным месцы», – адзначыў старшыня Магілёўскага гарвыканкама Аляксандр Студнеў.

Паводле яго слоў, цяпер ідзе актыўная стадыя напаўнення магілёўскай ўкладкі. «Сённяшні крок – гэта пашырэнне магчымасцяў і зносін сярод кіраўнікоў, дэманстрацыя патэнцыялу Магілёва. Мы робім горад больш прывабным для жыхароў і гасцей. Акрамя гэтага, мы зможам вырашаць розныя бытавыя пытанні і праблемы гараджан, – адзначыў ён. – Нашы прадпрыемствы гатовыя да таго, каб напаўняць гэты дадатак сваёй актуальнай інфармацыяй. Мы будзем падключаць яшчэ больш зацікаўленых у гэтай працы: на сённяшні дзень гэта ўжо 500 юрыдычных асоб. І я ўпэўнены, што жадаючых патрапіць у гэта асяроддзе будзе больш», – адзначыў мэр Магілёва.

Па словах генеральнага дырэктара РУП «Белтэлекам» Юрыя Петручэні, дадатак сур’ёзна спросціць жыццё гараджанам. «Наш праект будзе цікавы ў першую чаргу жыхарам горада. «Мой горад» працуе ўжо ў 12 гарадах краіны. Вельмі прыемна, што Магілёў стаў першым абласным цэнтрам, які падключыўся да нашага праекта, – адзначыў ён. – Гэты дадатак дазваляе палепшыць якасць жыцця чалавека, палегчыць многія пытанні. У яго ўключаны ўсе прадпрыемствы і інфраструктуры, якія працуюць у горадзе».

БЕЛТА

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая