Магілёў у ззянні прыгажосці: вынікі конкурсу «Міс Магілёў-2025»
16.05.2025 - 10:42
Фінал конкурсу прыгажосці «Міс Магілёў-2025» адбыўся ў Палацы культуры вобласці. За ганаровы тытул змагаліся дванаццаць дзяўчат горада Магілёва. Праграма конкурсу ўключала дэфіле ў дызайнерскіх уборах і вясельных сукенках.