Урад вызначыў лаўрэатаў прэміі за дасягненні ў галіне якасці 2020 года. Рашэнне камісіі па прысуджэнні прэмій зацверджана пастановай Савета Міністраў ад 9 красавіка 2021 года № 215.

За дасягненне значных вынікаў у галіне якасці і канкурэнтаздольнасці вырабляемай прадукцыі, аказваемых паслуг або выкананых работ, укараненне інавацыйных тэхналогій і сучасных метадаў менеджменту прэмія ў ліку іншых прысуджана ВРУП «Магілёўаблгаз».

Званне лаўрэата прэміі пацвердзіў Бабруйскі завод трактарных дэталяў і агрэгатаў.

Рэд.