Магілёўскі гарвыканкам запрашае прадпрыемствы, арганізацыі і гараджан прыняць удзел у акцыі «Беларусь памятае», закліканай захаваць памяць аб Вялікай Айчыннай вайне і тых, хто, не шкадуючы жыцця, змагаўся за вызваленне Радзімы.
Кожны жадаючы можа зрабіць транспаранты з фотаздымкамі абаронцаў роднай зямлі, якія не дажылі да памятнай даты.
Удзельнікі акцыі пройдуць калонай падчас параду Перамогі па галоўнай вуліцы Магілёва са здымкамі франтавікоў, якія ваявалі ў гады Вялікай Айчыннай вайны або «кавалі» перамогу ў тыле.
Збор жадаючых прыняць удзел у шэсці плануецца 9 мая з 9.00 каля знака «Нулявы кіламетр» на плошчы Леніна.
Тэлефон для дадатковай інфармацыі – 22 46 60.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
06.05.2024 - 17:16
Асабісты прыём грамадзян 15 траўня правядзе старшыня Магілёўскай абласной Рады дэпутатаў
03.05.2024 - 11:13
03.05.2024 - 10:47