У штаб-кватэры Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі падвялі вынікі рэспубліканскага конкурсу «Алімпійскі агонь запальвае сэрцы». Пра гэта паведамляецца на сайце НАК.
У фінальнай стадыі былі прадстаўлены работы, прысвечаныя II Еўрапейскім гульням у Мінску і маючым адбыцца гульням XXX Алімпіяды ў Токіа. Аўтары пастараліся адлюстраваць у сваіх малюнках віды спорту, найбольш папулярныя ў Беларусі: мастацкая гімнастыка, лёгкая атлетыка, баскетбол, веласпорт, каратэ, барацьба і іншыя віды.
Кампетэнтнае журы, у склад якога ўвайшлі прадстаўнікі НАК Беларусі, Мінадукацыі, Паралімпійскага камітэта Беларусі, Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, вядомыя спартсмены Антон Кушнір, Дзмітрый Даўгалёнак, Наталля Цылінская, Юрый Голуб, Васіліса Марзалюк, Таццяна Лядоўская вызначылі пераможцаў і прызёраў конкурсу.
У намінацыі «Агонь дружбы» (выхаванцы спецыяльных вучэбна-выхаваўчых устаноў ва ўзросце 11–17 гадоў) найлепшымі сталі: Арам Вінаградаў і Іван Івановіч, (г.Магілёў, «Алімпійцы»).
Узнагароджанне пераможцаў і прызёраў конкурсу плануецца правесці на навагоднім свяце «Алімпійская ёлка» 24 снежня.
Фота Дзяніса Касцючэнкі
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
29.04.2024 - 10:44
Ігар Бокій стаў пяціразовым чэмпіёнам Еўропы па параплаванні 2024 года
25.04.2024 - 11:59
24.04.2024 - 09:53
Ігар Бокій выйграў другое золата чэмпіянату Еўропы па параплаванню