RU BY EN 中文
Twitter Instagram

«Магілёўхімвалакно» і «Белшына» падпісалі кантракты з буйнымі расійскімі партнёрамі

Ва Уфе (Рэспубліка Башкартастан, Расія) прайшла 29-ая спецыялізаваная выстава «Газ. Нафта. Тэхналогія». Маштабнае мерапрыемства штогод праходзіць у межах расійскага нафтагазахімічнага форума.

У межах экспазіцыі Made in Belarus свае навінкі, арыгінальную прадукцыю прапанавалі і беларускія вытворцы, у тым ліку ААТ «Магілёўхімвалакно» і «Белшына».

У прыватнасці, паведамілі ў «Белнафтахіме», магілёўскі хімічны гігант прадставіў на выставе першаснае поліэфірнае валакно тыпу канжугейт. Гэта распрацоўка не засталася без камерцыйнай увагі. «Магілёўхімвалакно» заключыла пагадненне аб намерах з найбуйнейшым расійскім вытворцам і пастаўшчыком вырабаў на аснове шкловалакна–кампаніяй «СТЕКЛОНиТ».

Новыя ўзоры легкавых і грузавых бяскамерных шын прэзентавала і бабруйскае ААТ «Белшына». У ходзе выставы прадстаўнікі прадпрыемства падпісалі чарговы дагавор на пастаўку шыннай прадукцыі ў Расійскую Федэрацыю, а таксама правялі перагаворы з контрагентамі па пытанні пастаўкі асноўных відаў сыравіны.

mogilevnews.by

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая