RU BY EN 中文
Twitter Instagram

«Магілёўліфтмаш» прадстаўляе сваю прадукцыю на міжнароднай будаўнічай выставе ва Узбекістане

У Ташкенце (Узбекістан) у гэтыя дні праходзіць 23-я міжнародная выстава «Будаўніцтва – UzBuild 2022». Гэта прафесійная пляцоўка, якая штогод збірае спецыялістаў будаўнічай галіны і дэманструе перадавыя тэхналогіі, вопыт, спрыяе ўзаемавыгаднаму супрацоўніцтву паміж краінамі. На выставе прадстаўлена прадукцыя вытворцаў будматэрыялаў, спецыяльнага абсталявання і спецтэхналогій. Удзел у ёй прымае больш за 180 кампаній з 19 краін.

У ліку іншых сваю прадукцыю на форуме прадстаўляе ААТ «Магілёўліфтмаш». Як адзначылі на прадпрыемстве, на выставе будуць праведзены перагаворы па пастаўках ліфтавага абсталявання ў сярэднеазіяцкі рэгіён, абмеркаваны пытанні дзелавога супрацоўніцтва. Акрамя таго, гэта добрая магчымасць азнаёміцца з новымі будаўнічымі матэрыяламі, вывучыць асартымент, інавацыі і тэндэнцыі рынку, а таксама пашырыць і папоўніць прафесійныя кантакты.

mogilevnews.by

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая