RU BY EN 中文
Twitter Instagram

«Магілёўліфтмаш» прэзентаваў новую лінейку ліфтавага абсталявання на міжнароднай выставе ў Сібіры

У Новасібірску (Расія) прайшла Міжнародная выстава будаўнічых, аздобных матэрыялаў і абсталявання, архітэктурных праектаў і дызайну «Сібірскі будаўнічы тыдзень». У ёй прыняло ўдзел звыш 200 кампаній з Еўропы, Кітая, Казахстана і Узбекістана, для якіх форум стаў магчымасцю адкрыць новыя рынкі збыту і знайсці новых партнёраў у Сібіры.

Не згубілася на выставе і прадукцыя беларускіх вытворцаў. У прыватнасці, ААТ «Магілёўліфтмаш» прэзентаваў патэнцыйным спажыўцам новую лінейку ліфтавага абсталявання Movel. Пад гэтым брэндам выпускаюцца, у прыватнасці, пасажырскія ліфты бізнес-класа. Яны – без машыннага аддзялення, маюць цікавы дызайн, новае аздабленне. Прыцягнулі ўвагу наведвальнікаў выставы і добрыя суадносіны цаны і якасці вертыкальнага транспарту.

mogilevnews.by

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая