Вынікі рэспубліканскага спаборніцтва на лепшую арганізацыю работы арганізацый культуры па канцэртным і тэатральным абслугоўванні сельскага насельніцтва ў 2018 годзе падвялі на калегіі Міністэрства культуры.

Згодна з вынікамі Магілёўшчына стала пераможцам у намінацыях «Лепшая вобласць па арганізацыі канцэртнага і тэатральнага абслугоўвання сельскага насельніцтва» і «Лепшая вобласць па арганізацыі канцэртнага і тэатральнага абслугоўвання сельскага насельніцтва клубнымі арганізацыямі», паведамілі ва ўпраўленні культуры аблвыканкама.

Наш рэгіён узнагароджаны Ганаровай граматай і спецыяльным дыпломам Міністэрства культуры Беларусі, а таксама грашовымі прэміямі.