Сёння ў Любужскім лесапарку эстафету нацыянальнага чэмпіянату «Кубак чысціні Беларусі» прыняла Магілёўская вобласць. Удзел у гульні прынялі каля 20 валанцёрскіх каманд «Добрае сэрца» па 3 чалавекі. Пра гэта расказалі ў абкаме БРСМ.

Каманды экадобраахвотнікаў на працягу гадзіны праходзілі выпрабаванне на хуткасць па раздзельным зборы смецця. За кожны напоўнены пакет каманда атрымала ўстаноўленую колькасць балаў.

Па выніках спаборніцтваў пераможцам стала каманда з Круглага, другое месца заняла каманда Бабруйскага раёна, трэцяе - у каманды РУП «Магілёўэнерга».

Рэд., фота БРСМ