RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Магілёўскае абласное аб’яднанне «Саюз пісьменнікаў Беларусі» ўрачыста адзначыла 15-годдзе

Урачысты сход, прысвечаны 15-годдзю ўтварэння Магілёўскага абласнога аб’яднання «Саюз пісьменнікаў Беларусі», прайшоў сёння ў МДУ імя А. А. Куляшова. Павіншаваць творчых людзей з юбілеем прыехалі начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Магілёўскага аблвыканкама Кацярына Музычэнка, намеснік старшыні грамадскага аб’яднання «Саюз пісьменнікаў Беларусі» Анатоль Мацвіенка, старшыня Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Палаты прадстаўнікоў доктар гістарычных навук, прафесар Ігар Марзалюк і інш.

Як расказаў старшыня Магілёўскага абласнога аддзялення ГА «СПБ» Аляксандр Казека, рэгіянальнае аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі аб’ядноўвае творчых людзей Прыдняпроўскага краю. Літаратары прымаюць актыўны ўдзел у грамадскім жыцці Магілёўшчыны. За 15 гадоў напісаны выдатныя кнігі, праведзены цёплыя сустрэчы з чытачамі, прэзентацыі, паэтычныя вечары, конкурсы.

Навучанне маладых аўтараў асновам пісьменніцкай творчасці, майстар-класы і сустрэчы з вядомымі майстрамі слова праводзяцца ў літаратурнай гасцёўні «Магія слова» пры Магілёўскай абласной бібліятэцы імя У. І. Леніна.

У МДУ імя А. А. Куляшова вядзе працу аб’яднанне «Натхненне», у інфармацыйным агенцтве «Магілёўскія ведамасці» – літаратурна-журналісцкі клуб «Апошні асобнік».

Для папулярызацыі літаратуры і культуры, падтрымкі творчых людзей заснаваны спецыяльныя прэміі: Бабруйскім гарвыканкамам – імя народнага пісьменніка Беларусі Міхася Лынькова, Касцюковіцкім райвыканкамам – імя народнага пісьменніка Івана Чыгрынава, Краснапольскім райвыканкамам – імя знакамітага паэта, заслужанага работніка культуры Аляксея Пысіна.

На малой радзіме паэта Алеся Пісьмянкова ў Касцюковіцкім раёне праходзіць абласное свята паэзіі і аўтарскай песні «Пісьмянкоў луг».

Акрамя таго, майстры слова штогод са сваімі выданнямі ўдзельнічаюць у Мінскай міжнароднай кніжнай выставе, свяце «Александрыя прымае сяброў». А ў 2019 годзе ў Магілёве было праведзена знакавае ў гісторыі аб’яднання мерапрыемства – Пленум пісьменнікаў Саюзнай дзяржавы.

У сваю чаргу, начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Магілёўскага аблвыканкама Кацярына Музычэнка адзначыла, што Прыдняпроўскі край славіцца выдатнымі і таленавітымі людзьмі ў галіне літаратуры. Тут нарадзіліся, жылі і працавалі вядомыя друкары, пісьменнікі, паэты і літаратуразнаўцы. Імёны Пятра Мсціслаўца, Спірыдона Собаля, Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, Івана Чыгрынава, Аркадзя Куляшова, Алеся Пісьмянкова і многіх іншых нашых землякоў вядомыя не толькі ў Беларусі, але і далёка за межамі краіны.

Пазнякоў, Алесь Казека, Мікалай Падабед, Ніна Кавалёва, Мікалай Барысенка, Уладзімір Саламаха, Уладзімір Ясеў і многія іншыя. Падаюць надзею і маладыя пісьменнікі: Алена Кісель, Алёна Беланожка, Вольга Бялова.

Госці павіншавалі прысутных з круглай датай, пажадалі творчаму аб’яднанню далейшага развіцця і росквіту, а таксама ўручылі заслужаныя ўзнагароды пісьменнікам, паэтам і публіцыстам.

Галіна Гаўрыловіч, фота аўтара

 

 

 

 

 

 

 

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая