Магілёўскае агенцтва па дзяржрэгістрацыі і зямельным кадастры правядзе бясплатныя кансультацыі
17.02.2021 - 11:49
Адзіны дзень бясплатных кансультацый пройдзе 18 лютага ў фармаце прамых тэлефонных ліній у Магілёўскім агенцтве па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельным кадастры і яго філіялах, паведамілі ў прэс-службе Дзяржаўнага камітэта па маёмасці.
Грамадзяне і прадстаўнікі юрыдычных асоб змогуць атрымаць бясплатную прававую кансультацыю па пытаннях, звязаных з тэхнічнай інвентарызацыяй і дзяржаўнай рэгістрацыяй нерухомай маёмасці, афармленнем здзелак з нерухомасцю, выкананнем землеўпарадкавальных работ і ацэнкі.
Кансультацыі будуць праводзіцца з 9.00 да 13.00.
З кантактнай інфармацыяй можна азнаёміцца на сайце Дзяржкаммаёмасці.
Переводчик